Logo Polskiego Radia
Print

На прадпрыемствах прымушаюць галасаваць датэрмінова

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.10.2015 15:20
Праваабаронцы просяць паведамляць пра такія выпадкі.

У першы ж дзень датэрміновага галасаваньня – 6 кастрычніка – да «Праваабаронцаў за свабодныя выбары» пачалі зьвяртацца зь інфармацыяй неабыякавыя людзі, якія фіксуюць парушэньні выбарчага заканадаўства.

Інфармацыя пра прымусовае галасаваньне паступіла ад студэнта Д. з БАТУ й студэнта БДУ. Пасьля перадалі сьведчаньні й жыхары інтэрнату па адрасе: г. Менск, вул. Прылукская, 50, дзе 6 кастрычніка з 16.00 усіх жыхароў «гналі» галасаваць датэрмінова.

Пра парушэньні паведаміў і супрацоўнік прадпрыемства «Белаз-холдынг»:

«У сувязі з будучымі важнымі падзеямі ў нас на прадпрыемстве кіраўніцтва ў тэрміновым парадку зьбірае інфармацыю пра супрацоўнікаў. І падаецца, што нічога страшнага: тэлефон, адрас прапіскі й пражываньня, але неяк не прыемна. Але і гэта не ўсё! Ужо тыдзень як ціснуць, маўляў, схадзіце на выбары абавязкова, прагаласуйце датэрмінова. Пры гэтым ёсьць і «пернік» – выдаюць службовыя звальняльныя на пару гадзінаў, якія аплачваюцца, для таго, каб працаўнік схадзіў і прагаласаваў датэрмінова. Начальнікі нізкага зьвяна апраўдваюцца так: «нам далі ўказаньне, мы выконваем».

Праваабаронцы нагадваюць, што згодна з артыкулам 65 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь выбары зьяўляюцца свабоднымі: выбаршчык асабіста вырашае, удзельнічаць яму ў выбарах ці не і за каго галасаваць.

Пра парушэньне выбарчага заканадаўства, а таксама пра выпадкі прымусовага ўдзелу ў датэрміновым галасаваньні можна пісаць на скрыню: elections2015@spring96.org.

Вясна/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт