Logo Polskiego Radia
Print

Караткевіч ляціць на Захад

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 16.10.2015 14:30
Кандыдатка у прэзыдэнты рыхтуе выступы перад заходнімі палітыкамі.

Тацяна Караткевіч плянуе выступіць 19 кастрычніка на дыскусіі ў Эўрапейскім фондзе за дэмакратыю ў Брусэлі. 22 кастрычніка яна будзе прадстаўляць вынікі беларускіх выбараў у Цэнтры Вільні ў Вашынгтоне.

Брусэльская дыскусія мае назву «Тыдзень пасьля беларускіх прэзыдэнцкіх выбараў. У дыскусіі з Караткевіч возьмуць удзел дэпутат Эўрапарлямэнту Пятрас Аўштравічус ды Эндру Рэтман з інтэрнэт-часопіса EUobserver.

Выступ у Вашынгтоне анансаваны як справаздача кандыдата ад апазыцыі па выніках беларускіх выбарах 2015 году». У сустрэчы возьмуць удзел таксама лідар «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў і былы амбасадар ЗША ў Беларусі Кенэт Яловіц. Удзельнікі зьбіраюцца абмяркоўваць палітычны клімат у Беларусі падчас выбараў.

Паводле svaboda.org/zapraudu.info/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт