Logo Polskiego Radia
Print

З 200 старонак парушэньняў ЦВК прызнаў толькі адно

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 20.10.2015 16:16
Гутарка ідзе пра парушэньні, пра якія ў ЦВК паведаміла Караткевіч.
photo: vybory.ej.by

З 200 старонак парушэньняў, якія Караткевіч накіравала ў ЦВК, там прызналі толькі адно.

Скарга экс-кандыдаткі ў прэзыдэнты Тацьцяны Караткевіч разам з дадаткамі зьмясьцілася на 200 старонках. Але толькі адно з адлюстраваных там парушэньняў Цэнтрвыбаркам прызнаў сапраўдным —улётку з выбарчым лозунгам Лукашэнкі і накладам у 2,5 мільёна.

“Адзінае парушэньне, прызнанае Цэнтральнай выбарчай камісіяй, гэта тое, што улёткі Аляксандра Лукашэнкі мелі няпоўныя выходныя дадзеныя. Але і гэта было патлумачана, як памылка друкарні”, — расказвае сябра ініцыятыўнай групы Караткевіч Ігар Лялькоў, які прысутнічаў на разглядзе скаргі.

Праўда, ніякіх штрафных санкцый да штаба Лукашэнкі прымяняць ня будуць. Бо штаба ўжо няма. Адпаведна, і папярэджаньняў (а за такое могуць толькі папярэдзіць) выносіць няма каму.

Праваабаронца незарэгістраванага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч расказвае, што ім сёлета таксама ўдалося дамагчыся прызнаньня парушэньняў з боку ЦВК і ўладаў. Кіраўніка “Белтэлерадыёкампаніі” Лідзія Ярмошына нібыта пакарала. Але ў выніку незразумела, чаму яго, а не самога кандыдата, чыёй даверанай асобай Давыдзька быў. Пакараньняў для давераных асобаў увогуле не існуе ў заканадаўстве.

euroradio.fm/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт