Logo Polskiego Radia
Print

Зварот Зянона Пазьняка на Дзяды

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 01.11.2015 14:48
На ягоную думку, гульні цяперашніх беларускіх уладаў з Крамлём могуць дрэнна скончыцца для Беларусі.

На жалобным мітынгу ў Курапатах быў зачытаны ліст ад старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Зянона Пазьняка.

Адзін з адкрывальнікаў злачыннай «зачысткі» у Курапатах рашуча асудзіў камуністычную сыстэму і папярэдзіў, што гульні цяперашніх беларускіх уладаў з Крамлём могуць дрэнна скончыцца для Беларусі. Спадар Пазьняк ня мае ілюзіяў наконт таго, што ў мэтадах Крамля і Лубянкі хоць нешта зьмянілася.

Гэтую засьцярогу падзяліў і ягоны намесьнік Юрась Беленькі, які заявіў пра непрыхаваны этнацыд, які меў месца ў дачыненьні да беларусаў у жахлівыя дні 1937 году. Але пагроза ня зьнікла: «Як толькі імпэрыя атрымае сыгнал, яна сёньня будзе тварыць тое ж самае».

Радыё Свабода/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт