Logo Polskiego Radia
Print

Крыніца: Мінінфармацыі загадала зьнішчыць наклад пасьмяротнай кнігі Сіліцкага

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 09.11.2015 12:10
У сваёй кнізе палітоляг параўнаў рэжым Слабадана Мілошавіча ў Югаславіі 1990-х, і Лукашэнкі ў Беларусі.

Як стала вядома Польскаму радыё зь неафіцыйных крыніц, Міністэрства інфармацыі загадала зьнішчыць наклад пасьмяротнай кнігі палітоляга Віталя Сіліцкага “Доўгая дарога ад тыраніі: Посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сэрбіі й Беларусі”.

Яшчэ два тыдні таму ў сеціве зьявілася інфармацыя пра выхад кнігі з друку:

«У вашых руках пасьмяротная кніга Віталя Сіліцкага. Кніга, якую Віталь не дапісаў. Кніга — працяг дасьледаваньня “Адкладзеная свабода: посткамуністычны аўтарытарызм у Сэрбіі й Беларусі”, якое публікавалася ў 2003 годзе ў часопісе «ARCHE» і было выдадзена асобнай кнігай у 2012 годзе год па адыходзе Віталя".

Але як удалося высьветліць Польскаму радыё, ведамства Ліліі Ананіч паставіла друкарні ўльтыматум: зьнішчыць увесь наклад альбо ў адваротным выпадку прадпрыемства будзе зачыненае.

У сваёй кнізе Віталь Сіліцкі параўнаў рэжым Слабадана Мілошавіча ў Югаславіі 1990-х і Лукашэнкі ў Беларусі.

Віталь Сіліцкі - беларускі палітоляг, аналітык, першы дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў. Доктар паліталёгіі Ратгерскага ўнівэрсытэту (Нью-Джэрзі, ЗША), аўтар канцэпцыі «прэвэнтыўнага аўтарытарызму» і «аўтарытарнага інтэрнацыяналу», грамадзкі дзяяч і блёгер. Памёр у 38 гадоў ад раку.

дг

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт