Logo Polskiego Radia
Print

Цела чэмпіёнкі Беларусі знайшлі ў Смалявіцкім раёне

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.11.2015 21:07
Юлію Балыкіну шукалі з 28 кастрычніка.
photo: pixabay.com/CC0

Цела шматразовай чэмпіёнкі Беларусі Юліі Балыкінай, якая апошнім часам працавала трэнэрам Беларускага фізкультурна-спартовага таварыства „Дынама”, знайшлі ў Смалявіцкім раёне.

Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі.
З 8 лістапада распараджэньнем намесьніка міністра ўнутраных спраў — камандуючага ўнутранымі войскамі МУС Юрыя Караева дзеля гэтых мэтаў штодня вылучалася 300 салдат. Плошча абсьледаваньня складала больш за 30 км².
Урэшце цела знайшлі ў лесе каля вёскі Старына Смалявіцкага раёну. Яго было загорнутае ў цэляфан і ўкрытае імхом.

На месцы працуе сьледча-апэратыўная група ўпраўленьня Сьледчага камітэту па горадзе Менску.

Юлію Балыкіну шукалі з 28 кастрычніка. У той дзень яна не вярнулася дадому і перастала выходзіць на сувязь. Агледзеўшы яе жытло і аўтамабіль, экспэрты прыйшлі да высновы, што зьнікненьне мае крымінальны характар. Празь некалькі дзён па падазрэньні ў злачынстве быў затрыманы знаёмы Юліі. Супраць яго распачата крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 139 КК (забойства).

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт