Logo Polskiego Radia
Print

Беларусы ўпершыню атрымалі мэдалі ЮНЭСКА

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 01.12.2015 13:51
Былі ўзнагароджаны народныя артысты Тамара Ніжнікава, Генадзь Аўсяньнікаў і Расьціслаў Янкоўскі.

/

У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэньня мэдаля ЮНЕСКА «Віктар Гюго» і дыплёма генэральнага дырэктара ЮНЭСКА Ірыны Бокавай выдатным дзеячам беларускай культуры. Былі ўзнагароджаны народныя артысты СССР і Беларусі Тамара Ніжнікава, Генадзь Аўсяньнікаў і Расьціслаў Янкоўскі.

Узнагароды ляўрэатам уручылі першы намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандар Міхневіч і пасол Беларусі ў Францыі, пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ЮНЭСКА Павел Латушка. Расьціслаў Янкоўскі ня здолеў прысутнічаць асабіста. Узнагароду ўручылі яго жонцы Ніне Янкоўскай.

Грамадзян Беларусь мэдалямі ЮНЭСКА адзначаюць упершыню.

БелаПАН/нг фота БелаПАН Васіль Сямашка

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт