Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі зьявіўся першы анлайн-тэст на крэдытаздольнасьць

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 05.12.2015 18:31
Карыстальнік выбірае 18 паказчыкаў, на падставе якіх кампутар разьлічвае верагоднасьць атрыманьня крэдыту.
pixabay.com/Public Domain/CC0

«Альфа-банк» і партал viberi.by запусьцілі бясплатны анлайн-сэрвіс, які дазваляе кожнаму пралічыць свае шанцы на атрыманьне крэдыту. Пра гэта паведаміла афіцыйнае інфармагенцтва БЕЛТА.

На старонцы «анлайн-тэсту» трэба выбраць 18 паказчыкаў, якія датычаць узросту, даходаў, віду дзейнасьці, працоўнага стажу ды іншых крытэрыяў, якія банкі бяруць пад увагу пры выдачы крэдыту.

Паводле супрацоўнікаў «Альфа-банку» , анлайн-тэст дазволіць патэнцыйнаму пазычальніку «больш рэальна ацаніць магчымасьці й здабыць ўпэўненасьць у сваіх сілах». Анлайн-тэст на крэдытаздольнасьць быў запушчаны спэцыяльна перад каляднымі ды навагоднімі сьвятамі, калі людзі плянуюць дарагія пакупкі й попыт на крэдыты звычайна расьце.
Belta.by/ап

tags: крэдыт
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт