Logo Polskiego Radia
Print

Борыс: галоўная праблема СПБ - адсутнасьць дзяржрэгістрацыі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 06.12.2015 15:26
У Горадні прайшло пасяджэньне Галоўнай рады непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў.

Галоўнай праблемай Саюзу палякаў Беларусі надалей застаецца адсутнасьць дзяржаўнай рэгістрацыі, якая істотна перашкаджае арганізацыі ў дзейнасьці на карысьць разьвіцьця польскай адукацыі й культуры, лічаць прадстаўнікі польскай дыяспары. У Горадні прайшло пасяджэньне Галоўнай рады непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў. Як зазначае старшыня Рады арганізацыі Анжаліка Борыс, у такой сытуацыі найбольш церпіць польская адукацыя. Як паведамляе Радыё «Рацыя», на пасяджэнні Галоўнай рады Саюзу палякаў прынята рашэньне стварыць пры арганізацыі навукова-дасьледчы камітэт, які будзе займацца гісторыяй палякаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Анжаліку Борыс упаўнаважылі прадстаўляць інтарэсы арганізацыі на ўсіх узроўнях і падпісваць дамовы аб супрацы ад імя саюзу.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт