Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка просіць Расею і Турцыю дамовіцца

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 13.12.2015 13:49
З дадзеным заклікам беларускі кіраўнік выступіў напярэдадні сустрэчы з прэзыдэнтам Расеі.
pixabay.com/CC0 Creative Commons

Аляксандар Лукашэнка заклікае Расею і Турцыю пайсьці на саступкі і кампрамісы для аднаўленьня добрых адносін. Пра гэта беларускі кіраўнік заявіў учора ў Ашхабадзе на міжнароднай канфэрэнцыі, прысвечанай 20-годдзю нэйтралітэту Туркмэністана. Ён звярнуў увагу на тое, што ў гэтым свеце ўсё ўзаемазьвязана. "Калі палыхне ў адной частцы сьвету, то імгненна адгукнецца ў іншай. І калі мы дапусьцілі дзесьці памылкі, трэба іх ўмець прызнаваць", - падкрэсьліў беларускі кіраўнік.

"Памылкі ў гэтым бурным сьвеце непазбежныя, і іх трэба не нагнятаць, а вырашаць. Гэта тычыцца й апошняга канфлікту паміж нашай Расеяй і сяброўскай нам Турцыяй", - дадаў Лукашэнка.

Варта адзначыць, што з дадзеным заклікам беларускі кіраўнік выступіў напярэдадні сустрэчы з прэзыдэнтам Расеі. 14-15 сьнежня Лукашэнка па запрашэньні Пуціна наведае Расею з афіцыйным візытам.

БелаПАН/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт