Logo Polskiego Radia
Print

Зь піратэхнічнымі траўмамі шпіталізаваныя больш за 100 чалавек

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.01.2016 16:33
У мэдустановы таксама зьвярталіся людзі з траўмамі, зьвязанымі з галалёдам і ахалоджаньнем.
pixabay.com/Public Domain CC0

У навагоднія сьвяты ў Беларусі па мэдыцынскую дапамогу зьвярнуліся 27 чалавек, пацярпелых ад піратэхнікі. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела арганізацыі мэдыцынскай абароны пры надзвычайных сытуацыях Міністэрства аховы здароўя Алег Панчук.

Амбуляторна атрымалі мэддапамогу 24 пацярпелыя, трое шпіталізаваныя, зь іх адзін - хлопчык 11 гадоў з Горадні, які атрымаў траўму правай кісьці.

У мэдустановы таксама зьвярталіся людзі з траўмамі зьвязанымі з галалёдам і ахалоджаньнем. Усяго — 418 чалавек. 317 атрымалі дапамогу амбуляторна, 101 шпіталізаваны. З агульнай колькасьці шпіталізаваных 91 чалавек пацярпеў ад галалёдных траўмаў.

belapan.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт