Logo Polskiego Radia
Print

В. Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал адкрытага чэмпіянату

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.01.2016 09:37
Белта

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал адкрытага чэмпіянату Аўстраліі ў Мэльбурне.

Сваю чацьвёртую перамогу на AustralianOpen-2016 Азаранка, якая займае 16-е месца ў сусьветным рэйтынгу, атрымала сёньня над чэскай тэнісісткай Барбарай Стрыкавай (48-е месца ў рэйтынгу ВТА) – 6:2, 6:4. Сустрэча доўжылася 1 гадзіну 26 хвілін.

У першым раўндзе Вікторыя Азаранка разграміла бэльгійку Элісан Ван Эйтванк (43) – 6:0, 6:0, потым упэўнена перайграла чарнагорку Данку Ковініч (54) – 6:1, 6:2, а пасьля гэтага ўзяла верх над японкай Наомі Асака (127) – 6:1, 6:1.

Цяпер у паядынку за выхад у паўфінал Азаранка згуляе зь нямецкай тэнісісткай Ангелікай Кэрбэр (6). У іх шасьці папярэдніх паядынках перамога заўсёды была на баку беларускі.

Вікторыя Азаранка зьяўляецца двухразовай пераможцай адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, выйграўшы турнір двойчы запар (2012, 2013). Першы ў сэзоне турнір сэрыі «Вялікага шлема» завершыцца 31 студзеня.

Белта/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт