Logo Polskiego Radia
Print

Сталі вядомыя дэталі справы аб дзедаўшчыне на Берасьцейшчыне

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 11.02.2016 12:13
У пачатку лютага двое вайскоўцаў адной з частак Берасьцейскага гарнізона сышлі ў самаволку.
http://www.mil.by

Як паказала праверка, прычынай гэтага ўчынку паслужылі нестатутныя адносіны ў частцы паміж стараслужачымі й маладымі салдатамі тэрміновай службы.

Як паведамляецца ў СМІ, вайскоўцы распавялі, што "дзяды" зьбівалі маладых і патрабавалі зь іх грошы. Падчас аднаго з такіх "выхаваўчых" мерапрыемстваў старэйшыя прыгразілі павесіць тых, хто грошы не здасьць. Спалохаўшыся за сваё жыцьцё, хлопцы уцяклі дадому, у Ветку. Вярнуліся яны ўжо з бацькамі і з заявамі ў пракуратуру.

Па выніках праверкі камандзір вайсковай часткі распачаў Крымінальную справу па артыкуле 443 за нестатутныя адносіны ў дачыненьні да аднаго з стараслужбоўцаў. Міністэрства абароны не называе пакуль прозьвішчаў абвінавачанага і пацярпелых, не наказваецца й нумар часткі. Але па дадзеных некаторых СМІ, гаворка ідзе пра інцыдэнт у элітнай дэсантна-штурмавой брыгадзе Берасьцейшчыны. Раней інтэрнэт-выданьні паведамлялі аб самаволцы з гэтай часткі.

belta.by/дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт