Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка ўводзіць абмежаваньні на ўвоз тавараў для асабістага карыстаньня

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 12.02.2016 15:44
Калі грамадзяне будуць перасякаць мяжу часьцей, чым раз на тры месяцы, то ад мытнай апраты будуць звольненыя тавары да 300 эўра.
Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Указам прэзыдэнта № 40 ад 11 лютага рэзка абмежаваны бяспошлінны ўвоз міжнародных пасылак. Акрамя таго, паменшаная норма бяспошліннага ўвозу тавараў для грамадзян, якія перасякаюць мяжу часьцей за адзін раз за квартал.

Устаноўлена, што мытныя плацяжы не выплачваюцца ў дачыненьні да тавараў для асабістага карыстаньня, што перасылаюцца ў міжнародных паштовых адпраўленьнях на працягу месяца ў адрас адной фізасобы, або ўвозяцца на тэрыторыю Беларусі на працягу месяца на аднаго чалавека, калі мытны кошт такіх тавараў у сукупнасьці не перавышае суму, эквівалентную 22 эўра, і агульная вага ў сукупнасьці не перавышае 10 кіляграмаў (раней 200 эўра і 31 кіляграм адпаведна)", — гаворыцца ў паведамленьні.

Акрамя таго, унесены зьмены ў парадак перамяшчэньня тавараў для асабістага карыстаньня праз аўтадарожныя і чыгуначныя пункты пропуску. "Дзейная норма — 1.500 эўра і 50 кіляграмаў бяспошліннага ўвозу — застаецца дзейнічаць. Але калі грамадзяне будуць перасякаць мяжу часьцей, чым раз на тры месяцы, то тавары ў перавышэньні 300 эўра ня будуць прызнавацца мытнымі органамі таварамі для асабістага карыстаньня. Яны будуць падлягаць мытнаму афармленьню ў агульным парадку з выплатай мытных плацяжоў", — заявіў намесьнік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Ўладзімір Арлоўскі ў эфіры тэлеканала СТВ.

Указ набывае моц праз два месяцы пасьля яго афіцыйнага апублікаваньня.

http://by.belapan.by/archive/2016/02/12/830281_830282/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт