Logo Polskiego Radia
Print

Беларуская мытня не прапусьціла аўтобуса з украінскімі кнігамі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 12.02.2016 15:59
Матывацыя была наступная: „тут занадта шмат выданьняў, гэта для камэрцыйнага ўвозу“.Украінцы везьлі 175 найменьняў кніг.
euroradio.fmeuroradio.fm

Усе выданьні, якія прадстаўленыя на нацыянальным стэндзе Ўкраіны на ХХІІІ Менскім міжнародным кніжным кірмашы, увезеныя ў Беларусь у асабістых чамаданах выдаўцоў і чыноўнікаў.

Аўтобус са 175 выданьнямі, якія плянавалі прадставіць у экспазыцыі Ўкраіны, беларуская мытня не ўпусьціла ў Беларусь.

Пра гэта Свабодзе паведаміла намесьніца начальніка ўпраўленьня выдавецкай справы Дзяржкамтэлерадыё Ўкраіны Тацяна Белавус.

Аўтобус з кнігамі быў затрыманы, хаця ўсе дакумэнты былі аформленыя — зь пячаткамі, з паведамленьнямі, што кнігі вязуцца на Менскі міжнародны кніжны кірмаш для экспазыцыі на нацыянальным стэндзе Ўкраіны. Але беларуская мытня іх завярнула. Матывацыя была наступная: маўляў, „тут занадта шмат выданьняў, гэта для камэрцыйнага ўвозу“. Там былі кнігі па гісторыі Ўкраіны, мастацкія, навуковыя выданьні — усе вельмі нэўтральныя. «Мы адмыслова адбіралі гэтыя кнігі, там не было нічога такога, што магло б скампрамэнтаваць Украіну ці Беларусь» - распавяла Тацяна Белавус.

У мінулым годзе было падобна, але ўкраінцы зьвярнуліся ў Міністэрства інфармацыі Беларусі, якое тэрмінова напісалі ліст у Дзяржаўны мытны камітэт, і машыну прапусьцілі. Сёлета машына была на мяжы а 4-й раніцы і не было як зьвязацца зь Міністэрствам інфармацыі Беларусі.

У Мытным камітэце Рэспублікі Беларусь інцыдэнт пакуль не камэнтуюць.

svaboda.org/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт