Logo Polskiego Radia
Print

“Спыні самавольства ў арміі – пратэстуй супраць дзедаўшчыны!”

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 16.02.2016 16:39
Гомельскія праваабаронцы распачалі кампанію па актуалізацыі праблемы жорсткіх адносін ва ўзброеных сілах Беларусі.
Фота мае ілюстрацыйны характарФота мае ілюстрацыйны характарfoto: vsr.mil.by

Пачатку кампаніі паслужыла здарэньне, якое адбылося ў вайсковай частцы ў Берасьці (№92616), адкуль 3 лютага зьбеглі два салдаты, прызваныя ў войска з райцэнтра Ветка, што на Гомельшчыне. Сваякі салдат заяўляюць, што пайсьці на крайнія меры маладых салдат вымусілі пагрозы, зьбіцьцё і жорсткасьць з боку стараслужачых.

Праваабаронцы лічаць, што гэты выпадак, на жаль, зьяўляецца пацьвярджэньнем той практыкі, калі нестатутныя адносіны ва ўзброеных сілах у належнай меры не спыняюцца службовымі асобамі ваенных частак і задаюцца пытаньнем, што робяць камандзіры вайсковай часткі ў прыватнасьці і вышэйшае камандаваньне беларускай арміі ў цэлым, што б нестатутныя адносіны перасталі быць паўсядзённай нормай.

"Афіцыйна ўлада пераконвае нас у адсутнасьці нестатутных адносінаў у беларускай арміі. Выпадак, які адбыўся з маладымі салдатамі з райцэтра Ветка даказвае адваротнае - "дзедаўшчына" ня толькі працягвае сваё пераможнае шэсьце ў беларускім войску, яна фактычна ператварылася ў катаваньні. Мы ня верым, што аб гэтых катаваньнях ня ведала камандаваньне часткі!", - заявіў праваабаронца Леанід Судаленка.

Праваабаронцы заклікаюць падпісаць зварот да Міністра абароны з просьбай спыніць заганную практыку нестатутных адносін, якая рэалізуецца падначаленымі яму вайскоўцамі.

spring96.org/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт