Logo Polskiego Radia
Print

Беларуская армія заняла 45-е месца ў сусьветным рэйтынгу ўзброеных сіл

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 17.02.2016 17:38
Першыя тры радкі ў рэйтынгу займаюць ЗША, Расея й Кітай, апошнія — Малі, Мазамбік і Самалі.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Беларуская армія заняла 45-е месца ў сусьветным рэйтынгу ўзброеных сіл, складзеным арганізацыяй Global Firepower. Беларусь апынулася на 45-й пазыцыі сярод 126 краін па сукупных паказчыках сваіх узброеных сілаў у сусьветным рэйтынгу, паведамляе сайт арганізацыі.

Першыя тры радкі ў рэйтынгу займаюць ЗША, Расея й Кітай, апошнія — Малі, Мазамбік і Самалі. Украіна знаходзіцца на 25-м месцы, Узбэкістан — на 54-м, Азэрбайджан — на 64-м, Армэнія — на 74-м, Грузія — на 75-м, Кыргызстан — на 78-м, Таджыкістан — на 81-м, Туркмэністан — на 90-м.

У рэйтынгу ўлічана, што па колькасьці насельніцтва Беларусь займае 83-ю пазыцыю сярод краін, якія параўноўваюцца. Пры гэтым па колькасьці арміі (65 тыс. чалавек) Узброеныя сілы Беларусі займаюць 65-е месца.

Па агульнай колькасьці самалётаў (181) беларуская армія займае 50-е месца. Па ліку аэрадромаў, якія абслугоўваюцца (65), — 70-е месца. Па агульнай колькасьці танкаў, у тым ліку лёгкіх, — 15-е. Паводле зьвестак Global Firepower, іх у Беларусі 1.665 адзінак.

Пры гэтым, адзначаюць дасьледчыкі, па расходах на абарону Беларусь займае 79-е месца, выдаткоўваючы на гэтыя мэты 725 млн. даляраў за год па стане на 2015 год.

belapan.com/дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт