Logo Polskiego Radia
Print

Ажывіліся паездкі за пакупкамі ў Смаленск

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.02.2016 16:18
Беларускія ІП амаль спынілі гандаль, таму беларусы пачалі часьцей езьдзіць за пакупкамі ў Смаленск.
radyjo.net

У сувязі са страйкамі індывідуальных прадпрымальнікаў у Беларусі, якія з-за ўказу № 222 амаль спынілі гандаль, ажывіліся паездкі за пакупкамі ў Смаленск.

Жыхары ўсходняга памежжа Беларусі масава едуць за пакупкамі ў смаленскія гандлёвыя цэнтры. Выбар, разнастайнасьць, зьніжкі – гэта станоўчыя рысы, якія адзначаюць шопінг-турысты. Адмоўная адна – у беларусаў мала грошай.

Паездкі ў суседнюю краіну ладзяць і віцебскі аўтапарк, і мясцовыя турыстычныя фірмы, і смаленскае прадстаўніцтва фірмы «Максі». Апошні выпадак адметны: раней паездкі ў аднайменны гандлёва-забаўляльны цэнтар былі бясплатныя, аднак цяпер палітыка зьмянілася: апошні бясплатны рэйс зь Віцебску адбыўся ў мінулую суботу.

Радыё "Свабода"/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт