Logo Polskiego Radia
Print

Утвораны аргкамітэт Чарнобыльскага шляху-2016

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.04.2016 12:20
Аргкамітэт плянуе правесьці дэманстрацыю й мітынг у Менску 26 красавіка.
pixabay.com/CC0 Public Domain

26 красавіка спаўняецца трыццаць год з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС. З нагоды гадавіны буйнейшай у гісторыі Беларусі тэхнагеннай катастрофы ў Менску ўтвораны аргкамітэт па правядзеньні традыцыйнай масавай акцыі «Чарнобыльскі Шлях».

У ініцыятыўную групу па правядзеньні дэманстрацыі й мітынгу ўвайшлі Партыя БНФ, Партыя «Зялёныя», Партыя БХД, Абʼяднаная грамадзянскай партыя, Рух «За Свабоду» ды прадстаўнікі арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці. Аргкамітэт плянуе правесьці дэманстрацыю й мітынг у Менску 26 красавіка.

Ініцыятары Чарнобыльскага Шляху-2016 заклікаюць усе зацікаўленыя палітычныя й грамадзкія арганізацыі ды ініцыятывы дэлегаваць сваіх прадстаўнікоў у склад аргкамітэта і ўзяць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы й правядзеньні мерапрыемстваў па адзначэньні трагічнай даты беларускай гісторыі.

Пасяджэньне аргкамітэту адбудзецца 7 красавіка а 14-й гадзіне ў штаб-кватэры Партыі «Зялёныя» па адрасе вул. Мельнікайтэ, д. 2, офіс 1803.

прэс-рэліз/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт