Logo Polskiego Radia
Print

Уступілі ў сілу новыя абмежаваньні на ўвоз міжнародных пасылак

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.04.2016 10:04
Указ зьніжае норму з 200 эўра і 31 кг да 22 эўра і 10 кг на працягу каляндарнага месяца.
radyjo.net

Уступілі ў сілу новыя абмежаваньні на бяспошлінны ўвоз міжнародных пасылак
Указ зьніжае норму бяспошліннага ўвозу тавараў для асабістага карыстаньня, якія перасылаюцца ў міжнародных паштовых адпраўленьнях (МПО) і (або) экспрэс-грузах у адрас аднаго атрымальніка, з 200 эўра і 31 кг да 22 эўра і 10 кг на працягу каляндарнага месяца.
Па дадзеных Дзяржаўнага мытнага камітэта (ДМК), колькасьць міжнародных паштовых адпраўленьняў (МПО), увезеных у Беларусь у 2013-2015 гадах, павялічылася больш чым у шэсьць разоў: у 2013-м – 1,9 млн., у 2014-м – 6,3 млн., у 2015-м – 11,8 млн. штук.
З сёньняшняга дня пры атрыманьні тавараў коштам звыш 22 эўра і (або) масай больш за 10 кг будуць налічаны мытныя плацяжы па раней дзеючай стаўцы – 30% ад кошту, але не менш як 4 эўра за 1 кг. Плюс 5 эўра мытнага збору.
Згодна з указам у выпадку ўвозу тавараў у Беларусь часьцей за адзін раз у тры месяцы тавары коштам звыш 300 эўра і (або) вагай больш за 20 кг ня будуць лічыцца таварамі для асабістага карыстаньня. Пры гэтым нормы бяспошліннага ўвозу тавараў у 1500 эўра і 50 кг працягваюць дзейнічаць.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт