Logo Polskiego Radia
Print

Някляеў хоча зарэгістраваць свой рух за мяжой

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 15.04.2016 10:35
Раней Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла руху ў рэгістрацыі.
radyjo.net

Ініцыяваны кандыдатам у прэзыдэнты на выбарах 2010 года Уладзімірам Някляевым рух «За дзяржаўнасьць і незалежнасьць Беларусі» плянуе атрымаць міжнародны статус. Зараз юрысты вызначаюць найбольш аптымальны статус арганізацыі, а таксама месца яго рэгістрацыі.

Устаноўчы сход руху «За дзяржаўнасьць і незалежнасьць Беларусі» адбыўся ў студзені 2016 года, праз месяц дакумэнты былі пададзеныя ў Міністэрства юстыцыі. У сакавіку Мінюст адмовіў руху ў рэгістрацыі, на думку Някляева, па фармальных прычынах.

Пасьля адмовы ў рэгістрацыі ў Беларусі Някляеў заявіў, што аргкамітэт аб'яднаньня будзе ствараць міжнародную арганізацыю з такой самай назвай.

«Вось гэтым я зараз і займаюся», - паведаміў карэспандэнту БелаПАН палітык, які зараз знаходзіцца з візытам у ЗША.

Паводле слоў Някляева, аб стварэньні міжнароднага руху ішла размова на яго сустрэчах у Вашынгтоне, Нью-Ёрку, Нью-Джэрсі, Флярыдзе. Пры гэтым з ідэяй стварэньня арганізацыі, паведаміў ён, «згаджаліся ўсё».

naviny.by/дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт