Logo Polskiego Radia
Print

Нацбанк Беларусі зьнізіў стаўку рэфінансаваньня

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.05.2016 11:03
Эканаміст: гэтае рашэньне неапраўданае і ўскосна прычыніцца да росту інфляцыі.
Photo:Redakcja Białoruska/PRdZ

Стаўка рэфінансаваньня ў Беларусі зь 1 траўня зьніжаецца на 2 працэнтныя пункты да 22% гадавых. Пра гэта паведамляе дзяржаўнае агенцтва „БелТА” са спасылкай на ўпраўленьне інфармацыі й грамадзкіх сувязяў Нацбанка.

„Праўленьне й камітэт па манэтарнай палітыцы Нацыянальнага банка 25 красавіка прынялі шэраг рашэньняў у галіне грашова-крэдытнай палітыкі. Зь 1 траўня зьніжаюцца: стаўка рэфінансаваньня - з 24% да 22% гадавых, стаўкі па пастаянна даступных і двухбаковых апэрацыях падтрымкі бягучай ліквіднасьці банкаў - з 30% да 27% гадавых, стаўкі па пастаянна даступных апэрацыях выключэньня ліквіднасьці банкаў - з 16% да 15% гадавых”, - адзначылі ў Нацбанку.

Эканаміст Леанід Злотнікаў лічыць, што зьніжэньне стаўкі рэфінансаваньня неапраўданае і ўскосна будзе спрыяць павелічэньню інфляцыі.

„Гэтае рашэньне адміністрацыйнае й яно азначае, што трохі таньнеюць крэдыты, і ў сувязі з гэтым прадпрыемствы маюць больш магчымасьцяў іх браць. То бок, гэта ўкід грошай у эканоміку, што будзе спрыяць інфляцыі”, - лічыць эканаміст Леанід Злотнікаў.

belta.by/svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт