Logo Polskiego Radia
Print

Дзьмітрыя Паліенку перавялі ў СІЗА ў Жодзіна

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 06.05.2016 16:37
Застаецца невядомым, ці было прад'яўлена яму абвінавачваньне.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

6 траўня стала вядома, што затрыманага ўдзельніка «Крытычнай масы» й падазраванага ў гвалтоўных дзеяньнях у дачыненьні да супрацоўніка ДАІ Дзьмітрыя Паліенку перавялі ў СІЗА ў Жодзіна. Застаецца невядомым, ці было прад'яўлена яму абвінавачваньне.

Акрамя таго, 5 траўня пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы па парушэньні правілаў дарожнага руху ў дачыненьні да назіральніка БХК Кірыла Кажэнава. Аднак, разгляд быў перанесены на 11 траўня.

Таксама стала вядома, што будзе рабіцца агляд месца здарэньня й адбудзецца дадатковы допыт у сувязі з заявай Максіміліяна Бойчанкі аб прыцягненьне супрацоўнікаў органаў унутраных спраў да адказнасьці.

Нагадаем, жорсткае затрыманьне веласіпедыстаў-удзельнікаў "Крытычнай масы" адбылося ўвечары 29 красавіка. У выніку грубых дзеяньняў АМАПа, было затрымана 6 чалавек, якіх моцна зьбілі й адвезьлі ў РУУС Цэнтральнага раёна. Пазьней чацвёра з затрыманых падпісалі пратаколы аб парушэньні правілаў дарожнага руху й аказаньні супраціўленьня супрацоўнікам органаў унутраных спраў і ДАІ, а супраць дваіх былі распачатыя крымінальныя справы па арт. 364 Крымінальнага кодэкса.

Пазней дадому да Максіміліяна Бойчанка, які падчас акцыі не быў затрыманы, прыехалі супрацоўнікі ДАІ і ўручылі позву з патрабаваньнем зьявіцца ў РУУС Цэнтральнага раёна для ўдзелу ў адміністрацыйным працэсе.

spring96.org/дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт