Logo Polskiego Radia
Print

ЗША абвінавацілі дваіх беларусаў у буйным крадзяжы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.05.2016 14:01
Яны былі затрыманыя ў Менску ў сувязі з расьсьледаваньнем дзейнасьці міжнароднай хакерскай групоўкі.
www.flickr.com/401(K) 2012

Пракуратура ў штаце Пэнсільванія прад'явіла двум грамадзянам Беларусі завочныя абвінавачваньні ў дачыненьні да крадзяжу 1 мільёна 350 тысяч даляраў пры кібератацы на банк у ЗША. Пра гэта заявіў журналістам у Пітсбургу пракурор Заходняй акругі Пэнсільваніі Дэвід Хіктан.

Паводле інфармацыі ТАСС, гаворка ідзе пра 34-гадовага Аляксея Ярашэвіча і 41-гадовага Ягора Паўленку. Паводле дадзеных уладаў ЗША, абодва яны былі затрыманыя ў Менску ў сувязі з расьсьледаваньнем дзейнасьці міжнароднай хакерскай групоўкі.

Паводле пракуратуры ў Пітсбургу, мужчыны замешаныя ў крадзяжы 1 мільёна 350 тысяч даляраў з рахунку ў амэрыканскім банку нафтагазавай кампаніі „Penneco Oil”, якая базіруецца ў Пэнсільваніі.

Як раней паведамляў БелаПАН са спасылкай на Сьледчы камітэт, беларускія праваахоўнікі сумесна з ФБР спынілі дзейнасьць міжнароднай злачыннай групы, якая крала сродкі кампаній.

У далейшым злачынная група спрабавала легалізаваць скрадзеныя грошы з дапамогай спэцыяльна створаных для гэтых мэтаў фіктыўных кампаній, зарэгістраваных у Беларусі, Кітаі, Банглядэшы й іншых краінах.

Першапачаткова ў красавіку гэтага году ў паведамленьні прэс-службы СК гаварылася, што ў Менску былі затрыманыя два актыўныя ўдзельнікі злачыннай групы — мінчане 1981 і 1974 гадоў нараджэньня. У пачатку траўня стала вядома, што па крымінальнай справе затрыманы трэці ўдзельнік групы — мінчанін 1972 году нараджэньня.

belapan.com/аз

ЗША абвінавацілі дваіх беларусаў у буйным крадзяжы

Яны былі затрыманыя ў Менску ў сувязі з расьсьледаваньнем дзейнасьці міжнароднай хакерскай групоўкі.

Пракуратура ў штаце Пэнсільванія прад'явіла двум грамадзянам Беларусі завочныя абвінавачваньні ў дачыненьні да крадзяжу 1 мільёна 350 тысяч даляраў пры кібератацы на банк у ЗША. Пра гэта заявіў журналістам у Пітсбургу пракурор Заходняй акругі Пэнсільваніі Дэвід Хіктан.

Паводле інфармацыі ТАСС, гаворка ідзе пра 34-гадовага Аляксея Ярашэвіча і 41-гадовага Ягора Паўленку. Паводле дадзеных уладаў ЗША, абодва яны былі затрыманыя ў Менску ў сувязі з расьсьледаваньнем дзейнасьці міжнароднай хакерскай групоўкі.

Паводле пракуратуры ў Пітсбургу, мужчыны замешаныя ў крадзяжы 1 мільёна 350 тысяч даляраў з рахунку ў амэрыканскім банку нафтагазавай кампаніі „Penneco Oil”, якая базіруецца ў Пэнсільваніі.

Як раней паведамляў БелаПАН са спасылкай на Сьледчы камітэт, беларускія праваахоўнікі сумесна з ФБР спынілі дзейнасьць міжнароднай злачыннай групы, якая крала сродкі кампаній.

У далейшым злачынная група спрабавала легалізаваць скрадзеныя грошы з дапамогай спэцыяльна створаных для гэтых мэтаў фіктыўных кампаній, зарэгістраваных у Беларусі, Кітаі, Банглядэш і іншых краінах.

Першапачаткова ў красавіку гэтага году ў паведамленьні прэс-службы СК гаварылася, што ў Мінску былі затрыманыя два актыўныя ўдзельнікі злачыннай групы — мінчане 1981 і 1974 гадоў нараджэньня. У пачатку траўня стала вядома, што па крымінальнай справе затрыманы трэці ўдзельнік групы — мінчанін 1972 году нараджэньня.

belapan.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт