Logo Polskiego Radia
Print

На беларускай мяжы могуць запатрабаваць мыта на ваш тэлефон

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 11.05.2016 16:21
Гэта дазваляецца ўказам «Аб перамяшчэньні праз мытную мяжу Мытнага саюза ў Рэспубліцы Беларусь тавараў для асабістага карыстаньня».
foto: pixabay.com

Пра гэта піша ў Фэйсбуку вядомы блогер Яўген Ліпковіч.

Ліпковіч даведаўся аб гэтым у дарозе зь Вілейскага аэрапорта ў Менск. Кіроўца мікрааўтобуса папярэдзіў, што мытнікі могуць палічыць айфон таварам, які быў куплены за мяжой і запатрабуюць заплаціць на яго мыта.

Гэта дазваляецца ўказам №40, якім унесены зьмены ва ўказ №360 ад 21 ліпеня 2014 года «Аб перамяшчэньні праз мытную мяжу Мытнага саюза ў Рэспубліцы Беларусь тавараў для асабістага карыстаньня». Указ Лукашэнкі ўвайшоў у дзеяньне з 14 красавіка.

У адпаведнасьці з указам, увоз тавараў звыш 300 эўраў часьцей чым раз на квартал цяпер абкладаецца мытнымі плацяжамі.

charter97.org/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт