Logo Polskiego Radia
Print

Юрый Жыгамонт рыхтуецца да апэрацыі на сэрцы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 23.05.2016 13:25
Прыкладна з тыдзень таму ў вядомага актора здарыўся інфаркт.
Юры ЖыгамонтЮры Жыгамонтyoutube.com/screen

Прыкладна з тыдзень таму ў вядомага актора, аўтара перадачы ў эфіры Беларускай службы Польскага радыё «Вандроўкі па Беларусі з Жыгамонтам» і тэлевядучага «Падарожжаў дылетанта» здарыўся інфаркт.

Цяпер, па яго ўласных словах, жыцьцю Жыгамонта нічога не пагражае.

«Адчуваю сябе нармальна», - кажа сам актор і вядучы.

Але ж на днях яго чакае апэрацыя на сэрцы. Падрабязнасьці апэрацыі Юрый Жыгамонт не паведаміў, але запэўніў, што працэдура шараговая. Праўда, калі ён вернецца да працы сказаць пакуль нельга – пасьля апэрацыі Жыгамонта будзе чакаць працяглы курс рэабілітацыі.

nn.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт