Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь мае сваю парфуму

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 04.06.2016 13:09
Парфуму з назвай «Pa Vetra» стварыла аўтарытэтны парфумэр сучаснасьці, ураджэнка Беларусі Сафія Гройсман.
foto: www.belapan.com

У пятніцу 3 чэрвеня ў сталічным гандлёвым цэнтры «Замак» парфумэр Улад Ракуноў прадставіў водар Беларусі. Парфуму з назвай «Pa Vetra» стварыла тытуляваны й аўтарытэтны парфумэр сучаснасьці, ураджэнка Беларусі Сафія Гройсман.

Парфумэрны сымбаль краіны адносіцца да кветкава-фруктовага сямейства. Шлейфавыя ноты: амбра, ваніль, пачулі. Сардэчныя ноты: ружа, язьмін, кветкі апэльсіна. Верхнія ноты: лімон, яблык, бэргамот, грэйпфрут.

БелаПАН/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт