Logo Polskiego Radia
Print

Кожны чацьвёрты беларус жыве на 4 даляры ў дзень

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 10.06.2016 17:00
Гэта на мяжы беднасьці. Паводле Сусьветнага банку, ніжэй за 3 даляры пачынаецца частковая галеча.
Foto: glowimages.com

Паводле Белстата, 23% насельніцтва Беларусі мае сярэднедушавыя наяўныя рэсурсы ў памеры да 2,5 мільёна рублёў у месяц.

Рэсурсы ўключаюць у сябе ня толькі грашовыя даходы, але й кошт вырашчаных на агародзе прадуктаў і льгот, атрыманых ад дзяржавы. На сёньняшні дзень, гэта каля 125 даляраў на месяц. То бок крыху больш за 4 даляры ў дзень. Тымі, хто жыве за рысай беднасьці ў Беларусі, лічацца людзі, якія маюць даходы ніжэй за пражытачны мінімум, менш за 1,7 мільёна рублёў у месяц. Такіх у краіне 5,4%.

30% беларусаў жывуць на рэсурсы ад 2,5 да 3,5 мільёна ў месяц. Яшчэ 28% – ад 3,5 да 5 мільёнаў. Толькі 10% беларусаў маюць штомесяц больш за 6 мільёнаў рублёў.

Прычынамі зьбядненьня насельніцтва называюць рост схаванага беспрацоўя ды скарачэньне заробкаў, якое назіраецца ўжо другі год запар.

Пры гэтым колькасьць бедных расьце ня так хутка, як падаюць даходы насельніцтва (мінус 6% за мінулы год). Найбольшае скарачэньне заробкаў адбываецца ў высокааплатных галінах – прамысловасьці й будаўніцтве. У малааплатных бюджэтных галінах – адукацыі й ахове здароўя – зарплаты нават расьлі. Таму бяднее ў першую чаргу сярэдні кляс.

Паводле "Ежедневник"/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт