Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі збудавалі першую ў краіне ветраэлектрычную станцыю

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 18.06.2016 14:56
Гэта дасьць магчымасьць беларускай энэргасыстэме эканоміць штогод каля 4,5 млн кубамэтраў прыроднага газу.
flickr.com/Theodore Scott

У Беларусі збудавалі першую ў краіне ветраэлектрычную станцыю
Гэта дасьць магчымасьць беларускай энэргасыстэме эканоміць штогод каля 4,5 млн кубамэтраў прыроднага газу.
У Беларусі завершана будаўніцтва першай у краіне ветраэлектрычнай станцыі (ВЭС), паведаміла прэс-служба міністэрства энэргетыкі.
"Электраэнергія, якая выпрацоўваецца экалягічна чыстай энэргакрыніцай, пачала паступаць у сетку Гарадзенскай энэргасыстэмы", - праінфармавалі ў Мінэнерга.
Там ўдакладнілі, што станцыя разьмешчана ў Наваградзкім раёне. У яе склад увайшлі шэсьць установак магутнасьцю па 1,5 МВт кожная: пяць - зноў пабудаваных і адна уведзеная ў эксплюатацыю ў 2011 годзе. Усе шэсьць установак зьвязаны кабэльнымі лініямі 10 кВ з ізноў пабудаванай падстанцыяй "Ветрапарк", праз якую ажыцьцяўляецца сувязь з электрычнай сеткай энэргасыстэмы.
У пэрыяд комплекснага апрабаваньня ВЭС выйшла на намінальную магутнасьць 9 МВт. Разьліковая гадавая выпрацоўка новай ветраэлектрастанцыі складае 22,07 млн квт. г.
"Гэта дасьць магчымасьць беларускай энэргасыстэме, выкарыстоўваючы энэргію ветру, эканоміць штогод каля 4,5 млн кубамэтраў прыроднага газу", - адзначылі ў Мінэнерга.

У Беларусі завершана будаўніцтва першай у краіне ветраэлектрычнай станцыі (ВЭС), паведаміла прэс-служба міністэрства энэргетыкі.

"Электраэнергія, якая выпрацоўваецца экалягічна чыстай энэргакрыніцай, пачала паступаць у сетку Гарадзенскай энэргасыстэмы", - праінфармавалі ў Мінэнерга.

Там удакладнілі, што станцыя разьмешчана ў Наваградзкім раёне. У яе склад увайшлі шэсьць установак магутнасьцю па 1,5 МВт кожная: пяць - зноў пабудаваных і адна уведзеная ў эксплюатацыю ў 2011 годзе. Усе шэсьць установак зьвязаны кабэльнымі лініямі 10 кВ з ізноў пабудаванай падстанцыяй "Ветрапарк", праз якую ажыцьцяўляецца сувязь з электрычнай сеткай энэргасыстэмы.

У пэрыяд комплекснага апрабаваньня ВЭС выйшла на намінальную магутнасьць 9 МВт. Разьліковая гадавая выпрацоўка новай ветраэлектрастанцыі складае 22,07 млн квт. г.

"Гэта дасьць магчымасьць беларускай энэргасыстэме, выкарыстоўваючы энэргію ветру, эканоміць штогод каля 4,5 млн кубамэтраў прыроднага газу", - адзначылі ў Мінэнерга.

інтэрфакс/дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт