Logo Polskiego Radia
Print

У пасольстве Польшчы ў Беларусі ўзнагародзілі вэтэрана часоў вайны (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 27.06.2016 18:34
Жаўнер Войска Польскага Леанід Радзішэўскі, які прымаў удзел у вайне ў 1939 годзе, узнагароджаны мэдалём «Абаронца Айчыны».

У амбасадзе Польшчы ў Менску адбылася ўрачыстасьць пасьмяротнага ўзнагароджаньня мэдалём «Абаронца Айчыны» Леаніда Радзішэўскага.

Жаўнер Войска Польскага, які прымаў удзел у вайне ў 1939 годзе, узнагароджаны пасьмяротна. Мэдаль уручыў дочкам вэтэрана Алене й Яўгеніі прадстаўнік Упраўленьня па справах вэтэранаў і рэпрэсаваных асоб Польшчы Ян Срока, паведамляе зь Менску карэспандэнт Польскага радыё.

Амбасадар Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік падзякаваў дочкам вэтэрана за тое, што падтрымліваюць памяць пра свайго бацьку. «Польшча памятае пра сваіх герояў і ім удзячная за верную службу», – падкрэсьліў дыплямат.

Леанід Радзішэўскі вывучаў фізыку ў Віленскім унівэрсытэце імя Стэфана Баторыя. Пасьля нападзеньня гітлераўскай Нямеччыны на Польшчу 1-га верасьня 1939 года ён быў прызваны ў армію й прымаў удзел у ваенных дзеяньнях. Трапіў у нямецкі палон, зь якога беспасьпяхова спрабаваў некалькі разоў уцячы.

вс

фота: пасольства Польшчы ў Беларусі

Дочкі
Дочкі вэтэрана Алена й Яўгенія прымаюць узнагароду ад Яна Срокі

Дочкі
Дочкі Леаніда Радзішэўскага, пасол Конрад Паўлік (паміж жанчынамі), Ян Срока (першы справа)

Падчас
Падчас урачыстасьці (зь мікрафонам - карэспандэнт Польскага радыё ў Беларусі Ўладзімір Пац)

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт