Logo Polskiego Radia
Print

«Беларусбанк» з 1 жніўня ўводзіць камісію за прыём плацяжоў наяўнымі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 19.07.2016 09:41
Паводле банка, усе атрыманыя сродкі будуць накіраваныя на дабрачынныя праекты.

«Беларусбанк» з 1 жніўня ўводзіць камісію за прыём плацяжоў наяўнымі, паведамілі агенцтву БелТА ў прэс-службе банка. Паводле банка, усе атрыманыя сродкі будуць накіраваныя на дабрачынныя праекты. У «Беларусбанку» адзначылі, што памер камісіі складзе 1 рубель (дэнамінаваны) за разавы зварот у касу, незалежна ад колькасьці плацяжоў, якія будуць заключаныя.

ААТ «Беларусбанк» – буйнейшая ўнівэрсальная сыстэмаўтваральная фінансава-крэдытная ўстанова Беларусі. Прапануе ўсе віды банкаўскіх паслуг і прадуктаў. Паводле рэйтынгу The Banker банк займае 400-ю пазыцыю сярод 1000 найбуйнейшых банкаў сьвету й 12-е месца ў сьпісе 25-і найбуйнейшых банкаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт