Logo Polskiego Radia
Print

Тацьцяна Караткевіч выйшла з БСДП (Грамада)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.07.2016 13:31
Караткевіч падзякавала ўсім сябрам Грамады, якія падтрымлівалі яе падчас прэзыдэнцкай кампаніі.
zapraudu.info

„Наступіў час сказаць пра тое, што я спыняю сваё сяброўства ў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) — заявіла Тацьцяна Караткевіч у размове са Свабодай. Яна нагадала, што пасьля прэзыдэнцкай кампаніі стала старшынёй грамадзянскай кампаніі „Гавары праўду“ і цяпер для яе прынцыпова, каб на выбарах у Палату прадстаўнікоў прадстаўляць менавіта гэтую грамадзкую арганізацыю.

Караткевіч падзякавала ўсім сябрам з партыі, якія падтрымлівалі яе падчас прэзыдэнцкай кампаніі й працягваюць падтрымліваць цяпер.

„Калі ж казаць пра тыя фармальныя дзеяньні, якія тычацца мяне з боку БСДП (Грамада), то я хачу заўважыць: сёньня нам пільна патрэбныя новыя падыходы, новая тактыка дзеяньняў дэмакратычных сіл. Бо менавіта той фармалізм і давёў нашу апазыцыю да таго крызысу, у якім яна цяпер апынулася”, - сказала жанчына, дадаўшы, што ў „Гавары праўду“ падтрымліваюць іншыя падыходы.

Як паведамлялася раней, неўзабаве сталічны камітэт Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) зьбіраўся разгледзець пытаньне аб сяброўстве ў партыі былога кандыдата на прэзыдэнта Беларусі Тацьцяны Караткевіч. Падставай для гэтага, паводле кіраўніцтва партыі, стала тое, што ў Цэнтральную выбарчую камісію паступілі дакумэнты Тацьцяны Караткевіч, якая зьбіраецца балятавацца ў Палату прадстаўнікоў, у якіх яна пазначаная як беспартыйная.

„Паводле нашага Статута БСДП, калі сябра партыі публічна заяўляе, што ён беспартыйны ў СМІ альбо ў дакумэнтах, то партыйная структура павінна прыняць гэтую інфармацыю да ведама й скрэсьліць са сваіх радоў”, - заявіў у размове са Свабодай першы намесьнік старшыні БСДП (Грамада) Ігар Барысаў.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт