Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі хакея наведае Менск

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 01.08.2016 17:17
Беларусь хацела б арганізаваць у краіне чарговы чэмпіянат сьвету.
Photo: pixabay.com

Прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі хакея Рэнэ Фазэль наведае ў верасьні матчы турніру фінальнай алімпійскай кваліфікацыі ў Менску, паведаміў намесьнік старшыні Фэдэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь Сяргей Ганчароў.

„Апошнім разам ён быў у беларускай сталіцы яшчэ на чэмпіянаце сьвету ў 2014 годзе, — нагадаў Ганчароў. — На самай справе, мы ўжо не раз абмяркоўвалі з Рэнэ Фазэлем яго магчымы візыт у Менск. І вось зараз зьявілася такая цудоўная нагода — фінал алімпійскай кваліфікацыі”, - дадаў намесьнік старшыні ФХБ.

Нагадаем, у траўні 2014 году Менск прымаў чэмпіянат сьвету па хакеі. Пазьней Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў Рэнэ Фазэля й яшчэ 10 чалавек ордэнам Дружбы народаў „за значны асабісты ўнёсак у падрыхтоўку й правядзеньне чэмпіянату сьвету па хакеі 2014 году ў Менску”.

Як паведамлялася раней, Фэдэрацыя хакея Беларусі хацела б арганізаваць у краіне чарговы чэмпіянат сьвету. Пра гэта яе кіраўнік Ігар Рачкоўскі заявіў на справаздачна-выбарнай канфэрэнцыі ФХБ 31 траўня ў Менску. Беларусь будзе прэтэндаваць на правядзеньне ў краіне турніру 2021, 2022 ці 2023 гaдoў.

„Мы працуем па трох чэмпіянатах. Будзем дзейнічаць па сытуацыі. Найбольш рэальным на сёньняшні дзень выглядае 2022 год” — адзначыў Ганчароў.

belapan.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт