Logo Polskiego Radia
Print

Супрацоўнікі менскага заапарку хавалі гіенападобных сабак у хляве

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.08.2016 13:55
Работнікі заапарка прысвоілі сабе прыплод экзатычнай жывёлы.
Photo:jude/pl.wikipedia.org/CC BY 2.0

Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку разам з супрацоўнікамі аддзяленьня па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Заводзкага РУУС Менска ў хляве жыхара вёскі Стрыгава Кобрынскага раёна знайшлі сем гіенападобных сабак.

Праваахоўныя органы высьветлілі, што для экспанаваньня ў „Менскі заапарк” перадалі чатыры гіенападобныя сабакі. Як патлумачыў прадстаўнік „АфроЗОО”, гэты від сабак зьяўляецца вельмі рэдкім у сьвеце й тыя чатыры, што перадалі ў заапарк, — адзіныя ў Беларусі.

Работнікі заапарка парушылі ўмовы дамовы й прысвоілі сабе прыплод экзатычнай жывёлы.

Адзін гіенападобны сабака каштуе ня менш за $12 000.

Усе знойдзеныя жывёлы перададзеныя прадстаўніку „АфроЗОО” і перавезены для далейшага экспанаваньня ў Менскі заапарк.

Гіенападобны сабака ўключаны ў Чырвоную кнігу як нешматлікі від, які знаходзіцца пад пагрозай зьнікненьня. Цяпер уся папуляцыя налічвае 3000-5500 асобін, якія жывуць у 600-1000 зграях.

kobrincity.by/nn.by/аз


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт