Logo Polskiego Radia
Print

Улады шукаюць жадаючых здабываць нафту на Гомельшчыне

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 08.08.2016 13:31
Да 30 лістапада 2016 года ў ведамстве чакаюць прапаноў ад прэтэндэнтаў.
Paul Lowry/flickr.com

Улады Беларусі працягваюць шукаць кампаніі, якія пагадзіліся б здабываць карысныя выкапні на двух пляцоўках у Гомельскай вобласьці - пад Нароўляй і Ельскам. Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя плянуе паўторна правесьці конкурс.

Да 30 лістапада 2016 года ў ведамстве чакаюць прапаноў ад прэтэндэнтаў. Калі яны зьявяцца, таргі будуць праведзеныя 1 сакавіка наступнага года.

Патэнцыйным канцэсіянэрам-нафтавікам прапануюцца дзьве пляцоўкі: 140 гектараў у Ельскім раёне і 83,7 гектара ў Нараўлянскім раёне. Адзначаецца, што абодва ўчасткі зьяўляюцца нафтапэрспэктыўнымі.

Так, геалягічныя запасы ў першым выпадку ацэньваюцца ў 706 тыс. тон, у другім - 485,6 тыс. тон.

Пераможца таргоў атрымае прыярытэт на заключэньне поўнага канцэсійнага дагавора ў выпадку выяўленьня радовішчаў карысных выкапняў. Дагавор будзе дзейнічаць на працягу пяці гадоў.

тэлеграф/ежедневник/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт