Logo Polskiego Radia
Print

Авіямадэлі ў Беларусі могуць лётаць да 100 мэтраў вышыні

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.08.2016 12:58
Пералік забароненых зон устанаўліваюць Мінабароны й Міністэрствам транспарту.
Photo: pixabay.com

Пастановай Савета міністраў ад 16 жніўня № 636 зацьверджаныя правілы выкарыстаньня авіямадэляў у Рэспубліцы Беларусь.

Згодна з дакумэнтам, авіямадэлі не падлягаюць дзяржаўнай рэгістрацыі. Пры гэтым для бясьпекі палётаў паветраных суднаў іх выкарыстаньне ажыцьцяўляецца на вышыні, якая не перавышае 100 мэтраў ад узроўню зямной (воднай) паверхні.

Забараняецца выкарыстаньне авіямадэляў: у межах забароненых для іх выкарыстаньня зон, без узгадненьня з дзяржаўнымі органамі (арганізацыямі), у інтарэсах якіх устаноўлены такія зоны; у выпадках, якія вызначаюцца Службай бясьпекі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь; на вышыні, якая перавышае 100 мэтраў ад узроўню зямной (воднай) паверхні; агульнай масай больш за 0,5 кіляграма без адпаведнай маркіроўкі авіямадэлі.

Пералік зон, забароненых для выкарыстаньня авіямадэляў, устанаўліваецца Міністэрствам абароны па ўзгадненьні з Міністэрствам транспарту й камунікацый.

Абавязковай маркіроўцы падлягаюць авіямадэлі агульнай масай больш за 0,5 кіляграма. Маркіроўка ажыцьцяўляецца ўладальнікам авіямадэлі на яе бачных частках канструкцыі або на схаваных частках, да якіх магчымы доступ без выкарыстаньня інструмэнтаў. Сымбалі павінны быць чытэльныя пры візуальным аглядзе.

Міністэрству абароны даручана па ўзгадненьні зь Міністэрствам транспарту й камунікацый да 28 жніўня 2016 год устанавіць пералік зон, забароненых для выкарыстаньня авіямадэляў.

Пастанова набывае моц 28 жніўня 2016 году, за выключэньнем пункта 2, які набывае моц пасьля яе афіцыйнага апублікаваньня.

belapan.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт