Logo Polskiego Radia
Print

У Гішпаніі адкрыецца беларускае пасольства

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.08.2016 10:32
Дыпляматычныя адносіны паміж дзьвюма краінамі ўстаноўлены 13 лютага 1992 году.
pixabay.com/Public Domain CC0

У 2016 годзе ў Гішпаніі адкрыецца беларускае пасольства. Адпаведнае рашэньне замацавана пастановай Савета міністраў ад 17 жніўня № 643, паведаміла прэс-служба ўрада.

Міністэрству фінансаў даручана ажыцьцяўляць фінансаваньне расходаў на адкрыцьцё і ўтрыманьне пасольства ў межах сродкаў, прадугледжаных Міністэрству замежных спраў у рэспубліканскім бюджэце на адкрыцьцё і ўтрыманьне дыпляматычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі за мяжой.

Дыпляматычныя адносіны паміж дзьвюма краінамі ўстаноўлены 13 лютага 1992 году.

У 2015 годзе двухбаковы тавараабарот склаў 269,9 млн. даляраў, у тым ліку беларускі экспарт — 20,8 млн. Аб'ём гішпанскіх інвэстыцый у беларускую эканоміку летась склаў 0,5 млн. даляраў.

Паслом Беларусі ў Гішпаніі зьяўляецца па сумяшчальніцтве пасол у Францыі. Цяпер гэта Павел Латушка.

belapan.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт