Logo Polskiego Radia
Print

Расейскія спэцслужбы не ўпусьцілі ў Беларусь 500 рабінаў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 22.08.2016 15:56
Калектыўная малітва рабінаў Эўропы ў Лёзна апынулася пад пагрозай.
Ілюстрацыйнае фотаІлюстрацыйнае фотаwww.pixabay.com


Кангрэс рабінаў Эўропы праходзіць у Маскве. 22 жніўня 500 рабінаў з 30 краін Эўропы выехалі са Смаленска ў Лёзна для ўдзелу ў калектыўнай малітве і наведваньня мэмарыяла «Адаменская горка» ў беларускім райцэнтры. Аднак заехаць у Беларусь яны не змаглі – на мяжы яны былі спыненыя супрацоўнікамі памежнай службы Расеі.

«Паколькі большасьць сябраў дэлегацыі зьяўляюцца замежнікамі – гэта значыць не беларусамі і расейцамі, на іх не распаўсюджваецца дзеяньне палажэньняў аб перасячэньні мяжы грамадзянамі Саюзнай дзяржавы. Адпаведна, трапіць з Расеі ў Беларусь яны могуць толькі праз міжнародныя пункты пропуску», – мяркуюць у расейскіх спэцслужбах.

А тым часам у Лёзна чакаюць вялікую дэлегацыю. Чакае дэлегацыю і Лукашэнка, які накіраваў прывітаньне дэлегатам Кангрэса рабінаў Эўропы.

Хартыя'97/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт