Logo Polskiego Radia
Print

Купчына выклала падыходы Беларусі да разьвіцьця адносін з краінамі Эўразьвязу

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 30.08.2016 08:29
Дэлегацыя МЗС Беларусі на чале з Аленай Купчыной бярэ ўдзел у сымпозіуме Эўрапейскага форуму ў горадзе Альпбах у Аўстрыі.

27—30 жніўня дэлегацыя Міністэрства замежных спраў Беларусі на чале з намесьнікам міністра Аленай Купчыной па запрашэньні кіраўніка аўстрыйскага зьнешнепалітычнага ведамства Себасьцьяна Курца бярэ ўдзел у палітычным сымпозіуме Эўрапейскага форуму ў горадзе Альпбах (Аўстрыя).

Як паведамляе прэс-служба МЗС, Купчына у сваім выступленьні перад удзельнікамі форуму выклала падыходы Беларусі да разьвіцьця адносін з краінамі Эўразьвязу й Расеяй, забесьпячэньня рэгіянальнай бясьпекі, прадставіла бачаньне пэрспэктыў інтэграцыйных працэсаў на эўрапейскім кантынэнце. У мерапрыемстве таксама ўдзельнічалі кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў Аўстрыі Себасьцьян Курц, Славакіі Міраславам Лайчакам і Ўкраіны Паўло Клімкіным.

Эўрапейскі форум Альпбах праходзіць штогод у жніўні. Мерапрыемства ўяўляе сабой міжнародную дыскусійную пляцоўку з удзелам палітыкаў, навукоўцаў, прадстаўнікоў дзелавых колаў, якія абмяркоўваюць падыходы да вырашэньня рэгіянальных і глябальных праблем у Эўропе і сьвеце. Форум заснаваны ў 1945 годзе, у мерапрыемствах у яго рамках сёньня прымаюць удзел да 3 тысяч чалавек больш чым з 50 краін.

БелаПАН/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт