Logo Polskiego Radia
Print

Паўтары сотні чачэнцаў разьбілі лягер каля беларуска-польскай мяжы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 30.08.2016 08:47
Aкцыя зьяўляецца спробай прыцягнуць увагу да сваёй безнадзейнай сытуацыі.
Фото: WP.PL / Konrad Żelazowski

Чачэнцы арганізавалі акцыю пратэсту супраць міграцыйнай палітыкі польскіх уладаў паблізу ад беларуска-польскай мяжы.

Непадалёк ад аўтамабільнага пункта пропуску "Брэст" жанчыны зь дзецьмі і ўсхваляваныя мужчыны з поўдня панядзелка стварылі імправізаваны лягер.

Па падліках брэсцкага праваабаронцы Рамана Кісьляка, на абочыне шашы, які вядзе да беларускага памежнага пераходу, сабраліся больш за 150 чалавек.

"Гэтыя людзі імкнуцца трапіць у Эўропу ў статусе бежанца. Некаторыя па 20 раз рабілі спробу ўехаць у Польшчу і папрасіць там палітычнага прытулку. Польскія ўлады іх адпраўляюць назад. Цяперашняя іх акцыя зьяўляецца спробай прыцягнуць увагу да сваёй безнадзейнай сытуацыі" - лічыць Раман Кісьляк.

Удзельнікі імправізаванага лягера ля мяжы напісалі таксама ліст да прадстаўнікоў чачэнскай дыяспары ў Польшчы - каб тыя ўступілі ў дыялёг з польскімі ўладамі ў справе лёсу спыненых на мяжы суайчыньнікаў.

Telegraf.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт