Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь жадае стаць гаспадаром чэмпіянату сьвету па хакеі ў 2021 годзе

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 30.08.2016 12:09
На бліжэйшым кангрэсе Міжнароднфй фэдэрацыі хакея будзе вядома, хто стане асноўнымі канкурэнтамі Беларусі ў гэтай заяўцы.
Фота: belsat.euФота: belsat.eu

Беларусь падала ў Міжнародную фэдэрацыю хакея (IIHF) заяўку на правядзеньне чэмпіянату сьвету ў 2021 годзе. Пра гэта паведаміў генэральны сакратар беларускай Фэдэрацыі хакея Яраслаў Заўгародні, піша by.tribuna.com.

Па словах спартовага чыноўніка, на бліжэйшым паўгадавым кангрэсе будзе вядома, хто стане асноўнымі канкурэнтамі Беларусі ў гэтай заяўцы. Паводле чутак, заяку на правядзеньне чэмпіянату сьвету ў 2021 годзе плянуе падаць Фінляндыя.

"Вядома, гэта вельмі сур'ёзны супернік. Але ў выпадку няўдачы мы будзем падаваць заяўку на правядзеньне чэмпіянату сьвету 2022 года. Але заяўка на ЧС-2021 дасьць нам пэўную перавагу. Мы ўпэўненыя, што альбо ў 2021, альбо ў 2022 годзе мы павінны атрымаць чэмпіянат", — адзначыў Заўгародні.

euroradio.fm/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт