Logo Polskiego Radia
Print

Расьце цікаўнасьць да беларускай мовы ў школах і ўнівэрсытэтах

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 30.08.2016 14:27
Тым часам колькасьць клясаў і школаў зь беларускай мовай не павялічылася.
tbm-mova.by

Міністар адукацыі Беларусі Міхаіл Жураўкоў заявіў, што цікаўнасьць школьнікаў і студэнтаў да вывучэньня беларускай мовы расьце.

Тым часам колькасьць клясаў і школаў зь беларускай мовай не павялічылася. Міністар тлумачыць гэта тым, што ў пытаньні адкрыцьця беларускамоўных клясаў зыходзяць з жаданьняў бацькоў.

У Беларусі на 2014–2015 навучальны год па-беларуску навучалася 10,5% дзяцей у дашкольнай адукацыі (2,4% у гарадах, 56,4% у сельскай мясцовасьці), 14,5% школьнікаў (зь іх 89,3% у сельскай мясцовасьці) і 0,1% студэнтаў ва ўстановах вышэйшай адукацыі. Закрыцьцё вясковых беларускамоўных школ называюць аптымізацыяй.

Па-беларуску і па-расейску адначасова навучаліся яшчэ 16,9% школьнікаў і 41,1% студэнтаў. Доля беларускай мовы ў беларуска-расейскім навучаньні не называецца.

svaboda.org/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт