Logo Polskiego Radia
Print

Колькасьць кандыдатаў у дэпутаты зьнізілася да 495

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 31.08.2016 08:33
Сярод кандыдатаў 115 жанчын; узрост 52 чалавек не перавышае 30 гадоў.
pixabay.com/Public Domain CC0

Паводле зьвестак Цэнтрвыбаркама на 30 жніўня, з выбараў зьняліся ўжо 30 кандыдатаў у дэпутаты. Такім чынам, у выбарах удзельнічаюць 495 прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат.

Па выніках вылучэньня быў зарэгістраваны 521 кандыдат, яшчэ аднаго зарэгістравалі на падставе рашэньня тэрытарыяльнай камісіі, трох — па рашэньні судоў.

315 удзельнікаў выбарчай кампаніі зьяўляюцца членамі палітычных партый. Зь іх пяць чалавек прадстаўляюць Беларускую партыю „Зялёныя”, 37 — Беларускую партыю левых „Справядлівы сьвет”, 16 — Беларускую патрыятычную партыю, 27 — Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамада), 36 — Камуністычную партыю Беларусі, 74 — Лібэральна-дэмакратычную партыю , 55 — Аб'яднаную грамадзянскую партыю, 48 — Партыю БНФ, 17 — Рэспубліканскую партыю працы й справядлівасьці.

Сярод кандыдатаў 115 жанчын; узрост 52 чалавек не перавышае 30 гадоў. У ліку кандыдатаў 28 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў дзеючага скліканьня й 35 дэпутатаў мясцовых саветаў.

Парлямэнцкія выбары адбудуцца 11 верасьня.

belapan.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт