Logo Polskiego Radia
Print

Назіральнікі ПАРЭ пачалі працу ў Беларусі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 09.09.2016 15:02
Ад ПАРЭ акрэдытавана 39 назіральнікаў.
radyjo.net

Назіральнікі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы на чале з Гізелай Вурм 9 верасьня пачалі назіраньне за ходам парлямэнцкіх выбараў у Беларусі. Чальцы дэлегацыі, сярод якіх былы часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Скот Роланд, будуць працаваць да 12 верасьня ў складзе назіральнай місіі БДІПЧ АБСЭ.

Яны сустрэнуцца з лідарамі палітычных партый, кіраўніком ЦВК, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці й журналістамі, а таксама будуць назіраць за галасаваньнем 11 верасьня.

На 8 верасьня ад ПАРЭ акрэдытавана 39 назіральнікаў. Усяго на парлямэнцкіх выбарах плянуюць працаваць 825 міжнародных назіральнікаў.

Тэлеграф/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт