Logo Polskiego Radia
Print

Аматараў футбола запрашаюць у Палац спорту "Уручча"

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 15.09.2016 16:03
7 і 10 кастрычніка там можна будзе сачыць за гульнёй беларускай зборнай.
ABFF

Беларуская Фэдэрацыя футбола афіцыйна анансавала праект «Футбольны фэст», які будзе прымеркаваны да гульняў нацыянальнай каманды 7 і 10 кастрычніка ў рамках адбору да чэмпіянату сьвету 2018. 7 кастрычніка каманда Аляксандра Хацкевіча згуляе на выезьдзе супраць Галяндыі, а ў панядзелак, 10 кастрычніка, ужо ў родных сьценах, прыме дружыну з Люксэмбургу.

Каб аматарам футбола было весялей і прыемней падтрымліваць беларускіх футбалістаў, маркетынг АБФФ 7 кастрычніка арганізуе масавы прагляд выязнога матчу каманды на вялікім экране, які адбудзецца ў Палацы спорту «Уручча».

За «разагрэў» перад двубоем і падтрыманьне сьвяточнай атмасфэры цягам вечара возьмуцца партнэры АБФФ – майстры хмелю і соладу. Дзяцей возьме пад апеку каманда кампаніі «Coca-Cola». Аматарам смачнай і разнастайнай ежы будзе з чаго абраць у фудкортах.

Пачнецца ўсё а 20.00 у Палацы спорту «Уручча».

АБФФ/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт