Logo Polskiego Radia
Print

Габрэйская грамада Менска ўшанавала памяць Пэрэса на яго радзіме

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 28.09.2016 15:58
У вёску Вішнева прыехала каля дзясятка прадстаўнікоў габрэйскай грамады Менска.
Вішнева: Габрэйская грамада Менска ўшанавала памяць Пэрэса на яго радзімеВішнева: Габрэйская грамада Менска ўшанавала памяць Пэрэса на яго радзімеphoto: www.euroradio.fm

У вёску Вішнева прыехала каля дзясятка прадстаўнікоў габрэйскай грамады Менска, каб ушанаваць памяць ураджэнца гэтых мясьцінаў Шымона Пэрэса. У камэнтары Эўрарадыё прадстаўнікі дэлегацыі паведамілі, што яны прыехалі наведаць родныя мясьціны Пэрэса, папіць вады з калодзежа, які памятае славутага земляка.

Таксама яны правялі малітву на месцы ўшанаваньня памяці габрэяў, забітых у часы Другой сусьветнай вайны. Шымон Пэрэс даў 5000 долараў на ўсталяваньне помніка на месцы трагедыі.

Пра сьмерць дзявятага прэзыдэнта Ізраіля Шымона Пэрэса стала вядома сёньня, 28 верасьня. Яму было 93 гады. Пасаду прэзыдэнта краіны Пэрэс займаў з 2007 па 2014 гады.

Нарадзіўся ён 2 жніўня 1923 года ў беларускім Вішневе на Валожыншчыне. Эміграваў у Палестыну ён у 1934 годзе.

euroradio.fm/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт