Logo Polskiego Radia
Print

Ярмошына: Папраўкі няхай уносяць, але вырашыць ЦВК

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 30.09.2016 14:33
Дэмцілы, пры дапамозе дэпутата Ганны Канапацкай, плянуюць ўвесьці зьмены ў Выбарчае заканадаўства.
Лідзія Ярмошына займае пасаду старшыні ЦВК з 1996 годуЛідзія Ярмошына займае пасаду старшыні ЦВК з 1996 годуyoutube.com/screen

Папраўкі ў выбарчае заканадаўства павінны задавальняць усіх суб’ектаў заканадаўчай ініцыятывы, а не адну палітычную партыю, якая праз свайго дэпутата вырашыла ўнесьці адпаведны законапраект у парлямэнт. Такую заяву зрабіла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

Нагадаем, Аб’яднаная грамадзянская партыя пры дапамозе партыйнага дэпутата Ганны Канапацкай мае намер унесьці ў Палату прадстаўнікоў распрацаваны сумесна зь іншымі дэмакратычнымі сіламі праект паправак у Выбарчае заканадаўства.

Ярмошына адзначыла, што Цэнтрвыбаркам будзе зьяўляцца галоўным экспэртам пры распрацоўцы паправак у выбарчае заканадаўства, якія плянуецца зрабіць пасьля вывучэньня выніковай справаздачы БДІПЧ АБСЭ па выніках парлямэнцкіх выбараў гэтага году.

racyja.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт