Logo Polskiego Radia
Print

МЗС РБ: Польшча можа паскорыць ажыцьцяўленьне малога памежнага руху

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 30.09.2016 13:55
Гаворка ідзе пра садзейнічаньне прыцягненьню сродкаў ЭЗ на памежную інфраструктуру.
Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Больш хуткаму ўступленьню ў сілу беларуска-польскага дагавора аб правілах памежнага руху будзе спрыяць садзейнічаньне польскага боку ў прыцягненьні сродкаў ЭЗ на мадэрнізацыю беларуска-польскай інфраструктуры. Такі пункт гледжаньня выказаў на брыфінгу начальнік упраўленьня інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзьмітрый Мірончык.

„На гэты момант беларускі бок вывучае практыку рэалізацыі аналягічных пагадненьняў Беларусі з Латвіяй, а таксама Польшчы - з Расеяй і Ўкраінай. Мы дасканала аналізуем існуючыя тэндэнцыі й, у тым ліку, эканамічныя наступствы. З улікам патокаў грамадзян у абодвух напрамках цяпер прапускная здольнасьць беларуска-польскай мяжы балянсуе на грані”, - адзначыў Дзьмітрый Мірончык.

Як заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі, у сувязі з гэтым вельмі важна дэталёва ацаніць гатоўнасьць памежнай інфраструктуры да работы ў новых умовах, калі колькасьць перасячэньняў мяжы, хутчэй за ўсё, узрасьце.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт