Logo Polskiego Radia
Print

Галава праваслаўнай царквы ў Беларусі вырашыў прыняць беларускае грамадзянства

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 15.10.2016 11:53
Пакуль Мітрапаліт Павал грамадзянства Беларусі ня мае, што супярэчыць заканадаўству аб рэлігійных арганізацыях.
commons.wikimedia.org/Serge Serebro, Vitebsk Popular News/CC BY-SA 3.0

Патрыяршы экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Менскі й Заслаўскі Павал вырашыў прыняць беларускае грамадзянства. Пра гэта падчас круглага стала БРСМ «Аднаўляем сьвятыні – ствараем будучыню» галава праваслаўнай царквы паведаміў журналістам газэты «Наша Ніва». Пры гэтым яшчэ 7 кастрычніка, на паседжаньні Палаты прадстаўнікоў, мітрапаліт Павал заяўляў, што атрымліваць беларускага пашпарту не намераны.

Цяпер жа ён паведаміў, што абавязкова атрымае беларусе грамадзянства, але калі «прыйдзе час». «Закон парушаць нельга», – двойчы падкрэсьліў ўладыка.

Беларускі закон «Аб свабодзе сумленьня й рэлігійных арганізацыях» абавязвае кіраўніка рэлігійнай супольнасьці мець беларускае грамадзянства, аднак мітрапаліт Павал яго яшчэ не атрымаў.

nn.by/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт