Logo Polskiego Radia
Print

Севярынец аштрафаваны на 1 тыс. 50 рублёў за акцыю «За новыя выбары»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 18.10.2016 19:29
Акцыя прайшла на наступны дзень пасьля парлямэнцкіх выбараў па ініцыятыве Мікалая Статкевіча.
На першым пляне - Павел Севярынец, на другім - Мікалай СтаткевічНа першым пляне - Павел Севярынец, на другім - Мікалай Статкевічfoto: bchd.info

Суд Фрунзенскага раёна Менска 18 кастрычніка аштрафаваў сустаршыню аргкамітэта па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» (БХД) Паўла Севярынца на 50 базавых велічыняў (1 тыс. 50 рублёў) за ўдзел у акцыі «За новыя выбары», якая адбылася ў Менску 12 верасьня. Пра гэта БелаПАН паведаміў сам палітык.

Суд прызнаў Севярынца ў парушэньні арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). «Мяне абвінавацілі ў тым, што я стаяў на фоне расьцяжкі «Лукашэнка сыходзь», выкрыкваў «Жыве Беларусь!» і публічна выказваў сваё меркаваньне адносна выбараў у Палату прадстаўнікоў», - сказаў ён.

17 кастрычніка за ўдзел у гэтай жа акцыі суд Ленінскага раёна Менска аштрафаваў на 40 базавых велічыняў (840 рублёў) яшчэ аднаго сустаршыню БХД Віталя Рымашэўскага.

Акцыя «За новыя выбары» прайшла на наступны дзень пасьля парлямэнцкіх выбараў па ініцыятыве былога палітвязьня Мікалая Статкевіча. Сабраўшыся на Кастрычніцкай плошчы, каля 300 чалавек прайшлі калёнай да Дома ўрада

naviny.by/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт